Главная      Учебники - Разные     Лекции (разные) - часть 35

 

Поиск            

 

Беларуская мова - пособие

 

             

Беларуская мова - пособие

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

Кафедра беларускай і рускай моў

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ

Мінск

2007

Разгледжана навукова-метадычным саветам факультэта прадпрымальніцтва і кіравання БДАТУ

Пратакол № 4 ад 25.01. 2007 г.

Складальнікі: ст.выкладчык А.Б. Гурновіч

выкладчык І.С. Фокіна

Рэцэнзенты: канд. філ. навук, дац. А.П. Занкавіч (БДАТУ)

выкладчык З.П. Казарог (БДЭУ)

Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для абітурыентаў / А.Б. Гурновіч, І.С. Фокіна. – Мінск : БДАТУ, 2007

Вучэбны дапаможнік для абітурыентаў уключае ў сябе два найбольш важныя раздзелы курса беларускай мовы: арфаграфію і пунктуацыю. Асаблівая ўвага звернута на складаныя тэмы раздзелаў. Побач з тэарэтычным матэрыялам змешчана і практычная частка. Выкананне разнастайных заданняў і практыкаванняў дапаможа абітурыентам замацаваць і сістэматызаваць веды, накіраваныя на выпрацоўку навыкаў карыстання правільнай пісьмовай літаратурнай мовай.

У дадатку змешчаны прыкладныя тэксты дыктантаў: пераказаў, частка з якіх ужо прапаноўвалася абітурыентам БДАТУ мінулых гадоў на ўступных іспытах.

Прызначаецца абітурыентам БДАТУ, паступаючым на завочную форму навучання, будзе карысна і абітурыентам, якія рыхтуюцца да цэнтралізаванага тэсціравання.

РАЗДЗЕЛ I. АРФАГРАФІЯ

§ 1 . Правапіс галосных о, э – а (ы)

Літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам: размо ва, сэ рца. Не пад націскам о, э пераходзяць у а : го ры – га ра, рэ кі – ра ка.

Ненаціскное о захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го , а таксам ў канцы іншамоўных слоў пасля галоснай: трыо, сальфеджыо, Антоніо, Ватэрлоо, але : радыё, аўдыё, відэа.

Ненаціскное э захоўваецца:

а) у першай частцы складаных слоў: рэ дказубы, шэ равокі, шэ сцьсот;

б) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне, нонсэнс;

в) у пачатку іншамоўных слоў: эвалюцыя, экскурсія, экзамен, энцыклапедыя, экалогія, Эстонія, Эфіопія;

г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых [д], [т]: жэтон, рэвізія, джэнтэльмен, шніцэль, чэмпіён, рэзюмэ, дэлегат, тэлефон.

У даўно запазычаных словах э перайшло ў а , а ў некаторых словах – у ы :

характа р бры зент
літа ратура інжы нер
са кра тар цы ры монія
адра с канцы лярыя
бухгалта р ры сора
майста р почы рк
ра монт чы гун
вода р дры зіна
са крэт дыры жор
лода р ары шт

У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы : гро м – гры ме́ць, бро вы – бры во́, кро ў – кры ва́вы, гло тка – глы та́ць, бло хі – блы ха́, пло т – плы таго́н.

марыва, зарыва, горыч, яблык, почырк, трывога, рызіна

Практыкаванне 1. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх напісанне.

Т..лецэнтр, ..вакуацыя, характ..рыстыка, кр..шыць, р..дкаслойны, д..фект, ..гаізм, лат..рэя, др..васек, с..рдэчны, бл..ха, ч..кавы, др..мота, ж..ст..куляцыя, ..кзэмпляр, р..корд, бр..во, ш..рсцяны, ш..разём, р..монт, др..жаць, ц..р..моніцца, орд..н, скр..гатаць, тр..вога, ц..нтральны, гл..бокі, акад..мічны, ч..рнаваты, на ст..ле, ц..на, інт..лігенцыя, ч..снок, Баранц..ва мор.., ш..сцьсот, т..атр, т..мпература, хр..стаматыя, літ..ратурны, ігр..к, мар..ва, гор..ч.

Практыкаванне 2. Напішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс о, э або а, ы.

Адажио, ветеран, водолаз, демисезонный, демонстрировать, депеша, депутат, дрезина, дремота, дрессированный, жевать, Женева, жестикулировать, зарево, комитет, литературный, марево, переосмысленный, поцеловать, резиденция, рекомендовать, рессора, рецензия, речной, решето, секретный, церемониться, человечий, червонец, черемуха, Череповец, черкесский, Цейлон, эпитет, эшелон.

§ 2. Правапіс галосных е, ё, я

Літара ё пішацца толькі пад націскам: сё мы, вясё лы, галлё . На месцы е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я : сне г – сня гі, сме х – смя яцца, сё стры – ся стра, лё д – ля док.

Ненаціскное е не пераходзіць у я :

а) у словах дзе вяты, дзе сяты, се мнаццаць, васе мнаццаць і вытворных ад іх;

б) у словах іншамоўнага паходжання: кале ктыў, ле генда, гене рал, ме даль, се зон, ге рой, пе рон, Ге рманія, Хе рсон, Е ўропа, Арге нціна.

У даўно запазычаных словах е перайшло ў я : дзя журны, каля ндар, я нот, я фрэйтар, я лейны.

Нязменна пішацца каранёвае я : свя та – свя ткаваць, ця жкі – ця жкаваты, мя ккі – мя ккаваты, меся ц, завя зь, ля мантаваць, сувя зь, поя с, Прыпя ць, памя ць, ця гнікі, тыся ча, выгля д, я давіты, я зыкаты.

Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і: ві льгаць – ві льготны, сві ст – сві снуць, сві сцець, сві стаць; сі вы, сі візна, пасі веў; сі рата, сі рочы, хві ліна, мі лагучны і інш.

У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е – і : цве т – цві сці, усме шка – усмі хацца, кве тка – кві тнець, паме рці – памі рае, ве тлівы – ві тацца, бле ск (бля ск) – блі скавіца, сле пнуць (асля піць) – слі пучы.

У прыназоўніку без і часціцы не літара е пішацца нязменна: не ве́даў, не бы́ць, не хаце́ў, не чыта́ць, бе з канца́, бе з со́раму. Калі ж не і без становяцца прыстаўкамі, яны падпарадкоўваюцца агульным правілам: няёмка, нязна́чны, непрыхі́льны, бязме́жны, бязлю́дны, бездапамо́жны.

Практыкаванне 3. Спішыце, устаўляючы патрэбныя літары.

С..л..нін, с..л..не, П..трусь, П..трусёва, ц..гнікі, св..тлаваты, з..л..ніна, з..л..лень, з..лёны, з..л..наваты, вец..р, вец..рок, удал..чыні, дал..чынь, п..счаны, ал..горыя, л..снічоўка, св..ткаванне, дз..вяты, дроб..зь, л..генда, нам..ло, с..мнаццаць, б..зыменны, б..скрыўдны, б..з стомы, верас..нь, м..тал, сл..ды, высв..тліць, ц..пер, сн..гавыя, сн..гі, зам..ць, б..скрайні, пал..жаць, выгл..д, з..мляны, з..млянка, з..млеапрацоўчы, сп..ктакль, вас..мнаццаць, пам..ць, н..навісць, н..навідзець, сів..р, л..цець, л..туценне, заб..сп..чэнне, в..с..лосць, м..ханік, н..лёгка, н.. мог, н..вялікі, б..спамылковы, б..спраўны, б..з слоў, сцв..рджэнне, ув..рцюра, кац..лок, з..зюля, м..дальён, в..снавы, в..сенні, м..цежнік, пас..велы, прып..чак, нап..рэдадні, аб..ліск, п..лёстак, пасл..заўтра, зв..льгатнелы, ..ўрапейскі, л..чыць (хворага), жн..ярка, п..йзаж, абм..ркаванне, абм..ркоўваць, п..раезд, ба..злівец, с..ржант, н.. мог, прал..скатаць, м..лагучны, г..рой, нал..цець, г..рбарый, аб..сславіць, б..з адраса, гал..рэя, тыс..ча, зн..вага, зн..важаць, ц..жкавата, сн..гапад, б..ссмерце, хв..ліна.

§ 3. Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах

Правапіс злучальных галосных падпарадкоўваецца агульнаму правілу (гл. § 1, 2): часо піс, земля коп, жывёла гадоўля, зерне сушылка.

Напісанне о, а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца націску ў другой частцы: калі націск падае на першы склад другой часткі – у першай частцы пішам а , не на першы – пішам о : ра знастайны, да брабыт; ро знакаляровы, до брасумленны.

Часткі што-, свое-, сто-, дзевяноста-, фота-, мота-, радыё- пішуцца нязменна: што дзень, што месяц, свое часова, сто гадовы (але: ста годдзе ), дзевяноста годдзе, фота хроніка, фота салон (але: фата графія ), мотагонкі, мотакрос (але: мата цыкл ), радыё станцыя, радыё хваля.

Частка поў- пішацца толькі ў словах поў дзень, поў нач, у астатніх – частка паў- (у адно слова з другой часткай): паў метра , паў тоны, паў месяца . Праз злучок паў- пішацца толькі з уласнымі назоўнікамі: паў -Беларусі, паў -Еўропы .

Практыкаванне 4. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс.

Р..знакаляровы, р..знагалосы, р..знавіднасць, д..брабыт, д..браякасны, п..ліклініка, п..літэхнічны, св..еасаблівы, шт..лета, п..ўдзень, ч..рнабровы, ч..рнабароды, шыр..каплечы, шыр..каэкранны, п..ўнапраўны, мн..галюдны, р..дкалессе, Н..ваполацк, м..вазнаўчы, в..льналюбівы, н..вагодні, рады..завод, м..таспорт, рады..аматар, ст..годдзе, ф..такопія, ф..таапарат, земл..роб, зерн..сушылка, сін..вокі, ільн..завод, шкл..валакно.

Практыкаванне 5. Ад наступных спалучэнняў слоў утварыце складаныя словы і запішыце іх. Растлумачце правапіс галосных.

У з о р. Чорныя вочы – чарнавокі.

Светлыя валасы, розны колер, высокі ўраджай, добрая якасць, розныя галасы, чорныя бровы, чорная барада, сельская гаспадарка, востры верх, зямлю капаць, сена касіць, доўга чакаць, сто год, роўныя правы, здабываць вугаль, тры паверхі, шмат год, змяніць словы.

§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Пасля прыстаўкі, якая канчаецца на зычную, на месцы і пішацца ы : ісці –пад ы сці, іграць – с ы граць, ідэя – без ы дэйны, імша – аб ы мшыць, спад ы лба, спад ы спаду. Аднак галосная і захоўваецца пасля прыставак між-, звыш-, пан-, контр-, суб-, дэз- : між інстытуцкі, звыш імклівы, пан ісламізм, контр ігра, суб інспектар, дэз інфармацыя.

Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то пасля яе на месцы і пішацца й : пры й сці, вы й сці, вы й граць, адна й менны, пера й менаваць. Але і захоўваецца, калі ўтварае склад: заікацца, пераігрываць, заінтрыгаваць, аб’інець, саіскальнік, заіскрыцца.

Практыкаванне 6. Спішыце і ўстаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Ня..начай, непры..мальны, пад..дзеш, пры..дзе, с..сці, раз..граць, аб..сці, без..менны, за..скрыцца, без..ніцыятыўны, за..сці, пры..маць, пад..ду, непры..манне, па..менна, пера..маць, пра..граваць, пры..шоў, за..грыванне, за..кнуцца, ад..мчаць, аб..ду, дэз..нфіцыраваць, аб..лгаць, раз..грацца, раз..сціся, вы..шаў, пры..дуць, пра..гравальнік, па..граць, аб..мшэлы, за..нець, пера..начыць, пра..снаваць, за..канне, ад..сці, дэз..нфекцыя, за..нелае, за..граць, пра..фармаваць, пера..грыванне.

§ 5. Правапіс у, ў

У (складовае) пішацца:

а) у пачатку сказа, пасля зычнай або знака прыпынку: У ночы ішоў дождж. Ішоў Нав у м у школу. Зайшоўшы ў кнігарню, у бачыў сябра;

б) у пачатку уласных назваў: Тамара У ладзіміраўна, ва У кране, Валеры У рублеўскі;

в) у пачатку іншамоўных слоў: у ніверсітэт, у нія, у нівермаг;

г) у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у ўтварае склад: натары у с, кансілі у м, а у л, нака у т.

Ў (нескладовае) пішацца:

а) пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: на ў сю моц, пайсці ў лес, наста ў нік;

б) пасля галосных ў сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае склада: а ў дыторыя, па ў за, ла ў рэат, а ў кцыён;

Злучок і двукоссе не з’яўляюцца знакамі прыпынку, таму не ўплываюць на напісанне ў : жанчына- ў рач, калгас “Перамога” ў знагародзілі..

Практыкаванне 7. Спішыце, скараціце, дзе трэба у.

Воук, соус, ва Узбекістане, пауза, акварыум, ля універмага, пауднёва-усходні, рака Уса, трыумф, па-ударнаму, шлагбаум, лаурэат, педагагічны універсітэт, пры князю Усяславе, працавау у рэдакцыі, рэпертуар, на узлессі, аутамат, стаялі у пяці кроках, выпукла-увагнуты, няудача, гуляу у садзе, расце у лесе, дыназаур, бавоуна, індывідуум, ауторак, есаул, заучасна, доуга, манеур, страус, двоеуладдзе, апоудзень, шэдэур, вакуум, гладыёлус, каунер, рытуал, аутар, агрэсіуны, баул, няуважлівы, лауры, накаут, ва універсітэце, радаснае “ура”, зноу успомніуся, Вольга Уладзіславауна, пауз бераг ракі Усы, з’ява унікальная, пауночна-усходняя ускраіна, у “Выбраныя творы “ увайшлі.

§ 6. Правапіс падоўжаных зычных

Зычныя з, ж, л, н, с, ч, ц, ш паміж галоснымі пры падоўжаным вымаўленні на пісьме перадаюцца падваеннем адпаведных літар: палозз е, збожж а, солл ю, насенн е, калосс е, ночч у, жыцц ё, мышш у. Параўнайце: каменн е – камян і, праменн е – прамян і.

Падаўжэнне [дз'] на пісьме абазначаецца як ддз : суддз я, разводдз е .

Падаўжэнне зычных не адбываецца:

а) у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільічоўка, Ульянаўск, Касьянавіч, лье, льецца, разалью;

б) у словах іншамоўнага паходжання: груп а, кал ектыў, ас істэнт, тон а. Выключэнне складаюць словы: ванн а, манн а, бонн а, панн а, Мекк а, мецц а, дурр а, донн а, Сюзанн а, Мадонн а, Ганн а, Жанн а.

Ад падаўжэння неабходна адрозніваць падваенне аднолькавых зычных на стыку марфем (прыстаўкі і кораня або кораня і суфікса), якое перадаецца падвоеным напісаннем: адд аны, бясс трашны, расс тацца, асенн і, каменн ы.

Выключэнне: рас ада, рас ол, рас ольнік, рос тань, рас аднік (месца вырошчвання расады) і вытворныя ад іх.

Практыкаванне 8. Растлумачце падвоенае напісанне літар у адных выпадках і адсутнасць яго ў другіх.

Аблічча, левабярэжжа, каралі, паўстанне, калоссе, каласы, пяцігоддзе, запечча, лісце, багацце, мяцеліца, усміхаецца, масаж, мяжа, узмежжа, шчасце, налью, ладдзя, вараннё, вяселле, цяжкасцю, калона, гама, зарэчча, разводдзе, Ільін, мышшу, свежасцю, масіў, Аксіння, Наталля, пералью, пяццю.

Практыкаванне 9. Пастаўце назоўнікі ў форме творнага склону.

Мыш, ноч, цемрадзь, свежасць, радасць, маладосць, лень, гразь, далонь, сувязь, соль, мазь, гусь, моль, папараць, бандэроль, плынь, запаведзь, смерць.

§ 7. Правапіс спалучэнняў зычных

У беларускай мове няма невымоўных зычных (“непроизносимых согласных”). Спалучэнні зычных пішуцца так, як вымаўляюцца:

1. У спалучэнні [стн] зычны [т] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: посн ы (пост), свісн уць (свіст), капусн ы (капуста), вобласць – абласн ы (руск. областн ой ).Але : баластн ы, фарпостн ы, кантрастн ы, кампостн ы.

2. У спалучэнні [дт] на канцы іншамоўных слоў зычны [д] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, фарштат.

3. Зычныя [д], [т], [л] у спалучэннях [здн], [рдн], [стл], [лнц], [лнц] і зычныя [к], [г] у спалучэннях [скн], [згн] не вымаўляюцца і на пісьме не адлюстроўваюцца: язда – выязн ы (руск. выездн ой ), праезд – праязн ы (руск. проездн ой ), шчасл івы, сонц а, наўмысн ы; бліскаць – блісн уць, бразгаць – бразн уць.

4. Спалучэнні [сч], [сшч] вымаўляюцца адпаведна як [шч] і [шшч], а на пісьме абазначаюцца літарамі сч і сшч: расч оска, расч апіць (кручкі), расшч апіць (на дзве часткі). Выключэнне: шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, пяшчота, ушчэнт і вытворныя ад іх.

Практыкаванне 10. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце напісанне спалучэнняў зычных.

Радостный, расстилаться, почетный, капустный, солнце, счастливый, Рембрандт, устный, несчастный, поздно, областной, безвыездно, скоростной, свистнул, шестнадцать, жалостный, контрастный, расщепленный, рассадить, Брандт, расслоиться, беззаконие, форштадт.

§ 8. Правапіс мяккага знака і апострафа

Мяккі знак бывае змякчальны і раздзяляльны. Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці папярэдняга зычнага, а раздзяляльны мяккі знак, як і апостраф, паказвае на раздзельнае вымаўленне зычнага з наступным галосным.

З м я к ч а л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля мяккіх зычных з, л, н, с, дз, ц:

а) на канцы слова: мазь , соль , зелень , лось , мядзведзь , радасць ;

б) у сярэдзіне слова перад цвёрдым зячным: пісь мо, дзядзь ка, баць ка;

в) у сярэдзіне слова паміж двума мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова другі зычны становіцца цвёрдым, а першы застаецца мяккім: васьм і – восьм ы, пісьм еннік – пісьм о, каньк і – каньк оў, дзьм е – дзьм уць, цьм яны – цьм а;

г) пасля мяккага [л] перад любым зычным (цвёрдым або мяккім), акрамя [л']: гуль ня, паль цы, столь кі, вель мі . Але : вяселл е, ралл я, галл ё, гулл івы .

Практыкаванне 11. Растлумачце напісанне мяккага знака ў словах.

Эмульсія, рэдзька, фальш, разьба, перабольшванне, яблынька, хрэсьбіны, хадзьба, з’яднаць, фільтр, просьба, разьбяр, пісьменнасць, дзядзька, бацькі, носьбіт, дзьмухавец, запаведзь, разняць, вазьмі, смерць, толькі, надзьмуты, здольнасць.

Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

Граматычныя формы Калі пішацца Прыклады

У назоўніках:

а) творнага склону множнага ліку

б) перад суфіксам

-чык-

перад канчаткам -мі

калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на -нь

дзецьмі , слязьмі , людзьмі

камень – камень чык,

струмень – струмень чык

У прыметніках:

а) перад суфіксам -ск-

б) у суфіксах -аньк-, -еньк-, -эньк-

калі гэтыя прыметнікі ўтвораны ад назваў месяцаў на -нь і слова восень

заўсёды

ліпень – ліпень скі,

чэрвень – чэрвень скі, восень –восень скі

прыгожаньк і, светленьк і, старэньк і

У дзеясловах загаднага ладу:

а) 1-й асобы множнага ліку

б) 2-й асобы множнага ліку

перад канчаткам -ма

перад канчаткам -це , а таксама перад -ся

кіньма , станьма , сядзьма

кіньце , станьце , сядзьце

агледзься , намылься


Мяккі знак пішацца :

а) у складаных лічэбніках пяць дзесят, шэсць дзесят, пяць сот, шэсць сот, дзевяць сот;

б) у прыслоўі ледзь ве (як і ў слове ледзь );

в) у часціцы -сьці ў займенніках і прыслоўях: хтосьці , штосьці , якісьці , дзесьці , кудысьці .

Мяккі знак не пішацца :

а) паміж падоўжанымі зычнымі: жыцц ё, насенн е, палозз е, калосс е;

б) перад мяккім [в']: цв ёрда, дзв еры, чацв ёрты, мядзв едзь ( але: ледзьве);

в) у словах меншы (менш), іншы ( але: большы (больш);

г) на канцы слова пасля літар б, п, м, ф : голуб, стэп, сем, верф .

Дзінькнуць і дзынкнуць, крыльца і крылца

Практыкаванне 1 2 . Спішыце, дзе трэба, устаўце мяккі знак.

Ціхен..кі, ціхен..ка, увас..мярых, мен..шы, дзес..ці, творчас..ць, прайс..ці, снежан..скі, шэсц..сот, чэрвен..скі, разан..скі, чамус..ці, соцен..ка, дз..веры, ледз..ве, с..мешны, людз..мі, сядз..це, лёген..ка, ліпен..скі, аген..чык, чац..вёрты, фантан..чык, дзевяц..сот, стан..це, дзец..мі, кудыс..ці, радас..ці, час..цей, будз..це, дз..ве, студзен..скі, здарэн..не, здол..нас..ць, камус..ці, астрахан..скі.

Р а з д з я л я л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля зычных з, л, н, с, дз, ц перад галоснымі е, ё, ю, я, і :

а) у словах іншамоўнага паходжання: Лавуаз ье , дас ье , міл ьё н, міл ья рд, трыл ьё н, Сен ьі , канферанс ье , мадз ья р, парц ье ры;

Булён, нюанс

б) ва ўласных імёнах, утвораных ад імёнаў на -ій , перад суфіксальным -еў- , (-ев- ): Васільеў, Васільевіч, Вітальевіч, Генадзьевіч;

в) у словах Ілья, Касьян, Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільінічна, Касьянавіч, Ульянаў, лье, разалье, льецца, налью, пералье;

А п о с т р а ф пішацца перад галоснымі е, ё, ю, я і націскным і :

а) пасля прыставак (у тым ліку і іншамоўных) на зычны: аб’явіць, пад’езд, аб’інець, аб’ём, раз’юшаны, аб’ект, ад’ютант, кан’юнктура;

б) у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, л, н, с, дз, ц : інтэрв’ю, куп’істы, сям’я, надвор’е;

в) у складаных словах пасля двух-, трох-, чатырох- : двух-ярусны, трох-ярусны;

Заўвага. Пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: здароўе, салаўі, шчаўе.

Практыкаванне 1 3 . Запішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.

Миллион, мышь, отрежьте, объездить, Соловьев, триллион, курьезный, трехъярусный, здоровье, объективный, серьезный, батальон, пьеса, подъезд, объездной, компьютер, шампиньон, соловьи, сеньор, рельеф, объем, ателье, объявление, налью, Мольер, твердый, зверь, ночь, щелочь, несешь, нянчить, меньше, субъективный, курьер, пьеса, пиявка, Геннадьевич, семьянин, взморье.

§ 9. Правапіс некаторых прыставак

1. Прыстаўкі аб-, ад-, над-, пад-, перад- пішуцца нязменна і перад літарамі, якія абазначаюць звонкія зычныя, і перад літарамі, якія абазначаюць глухія зычныя: пад няць, пад казаць, ад рэзаць, ад капаць, аб гаварыць, аб хадзіць, над ламіць. На стыку прыстаўкі і кораня зычныя б, д могуць падвойвацца: аббегчы, аддаць.

2. Калі корань слова пачынаецца збегам зычных, пасля прыставак на зычны паяўляецца беглы гук [а]: пада браць, раза слаць, аба гнаць, нада рваць, ада грэць, са браць, са скочыць, са гнуць.

Заўвага. Пада-, раза-, аба-, са-, нада-, ада- – фанетычныя варыянты прыставак пад-, раз-, аб-, с-, над-, ад-.

3. Прыстаўкі, якія заканчваюцца на з- , с- , пішуцца так, як чуюцца: перад звонкімі – з (з можа, уз несці, раз даць), перад глухімі – с (с чарнець, ус кочыць, бяс шумны).

На стыку прыстаўкі і кораня зычны з або с можа падвойвацца: бяззб ройны, бясс прэчны, расс ейваць, разз лавацца. У некаторых словах адбылося зліццё гукаў на стыку прыстаўкі і кораня; у такім выпадку пішацца адна літара с : рас ада, рас аднік, рас адны; рас ол, рас ольнік, рас ольны; рос тань.

Калі прыстаўка заканчваецца на с , а корань пачынаецца з ч , спалучэнне сч на пісьме перадаецца нязменна: расч ыніць, расч апіць (кручкі), усч ынаць, сч ышчаць, сч апіць, бесч алавечна, расч ышчаць, сч арніць. Ад такіх слоў трэба адрозніваць словы, у якіх корань пачынаецца спалучэннем шч : расшч апіць (палена), прышч апіць, расшч одрыцца, абшч апіць, сашч аміць.

Заўвага. У словах шч асце, шч аслівы, рошч ына, нашч адак, нішч ымны, нішч ымніца гістарычна замацавалася фанетычнае напісанне шч.

4. Пішуцца нязменна запазычаныя прыстаўкі анты-, дэ-, рэ, ультра- і інш.: анты ваенны, анты мілітарысцкі, дэ мабілізацыя, рэ канструкцыя, ультра левы.

Практыкаванне 1 4 . Утварыце з дапамогай прыставак словы. Запішыце і растлумачце правапіс прыставак.

У з о р.Дапамога – бездапаможны.

Без- (бяз-, бес-, бяс-): край, надзея, абарона, імя, месяц, памылка, поспех, крыўда, канец, снег, шум;

з- (за-, с-, са-): пытацца, вадзіць, рэзаць, сушыць, браць, гнаць, бегчы, скрабці, ставіць, жаць, касіць, дзівіцца, грузіць, кінуць, пісаць;

раз- (рас-, раза-): пускаць, весці, слаць, пілаваць, плесці, грэць, гнуць, кідаць, ганяць, капаць, казаць, ламаць.

Практыкаванне 15. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс прыставак.

1. 3 у..лесся, з пасекі, несла смалой-жывіцай і ра..сцеленым па сіўцы лёнам. 2. Я ляжаў і глядзеў у бя..донны, бя..межны блакіт неба. 3. Ра...пагоджвалася, вецер раз..гнаў хмары, праз іх прасвечваліся дзе-нідзе зоры. 4. Завішнюк у..помніў Жэньку. Вясёлую, з ра..сыпанымі па плячах валасамі. 5. Грозны і бя..мерны акіянскі гул. 6. Ты заўсёды нам сніўся, бя..крайні сусвет. 7. Зялёны луг, як скінуць вокам, абрусам пышным і шырокім абапал Нёмна ра..сцілаўся. 8. Так у бя..смерце, з веку ў век, ідзе рабочы чалавек. 9. І золкі золак на Пцічы мяне туды заўсёды кліча, дзе ра..цвітаюць касачы. 10. Апошні раз ра..ступіўся лес, і перад вачамі настаўніка ра..крылася шырокая круглая палянка, вясёлая і прыветная. 11. Першы трактар наш выходзіў на бя..концае бя..межжа і на полі нішчыў межы. 12. I па нейкай тут прычыне, нібы ў..плыўшы з глыбіні, сон у..помніўся дзяўчыне.13. Промні, як блішчастыя іголкі, ра..сыпае сонца па зямлі. 14. Пажоўклы мох бя..шумна п'е ваду. 15. Са смерцю бацькі ад усіх нас, яго дзяцей, адышло нешта вельмі дарагое, адышло бе..зваротна. 16. Дзверы гасцініцы раптам ра..чыніліся – перада мною стаяў знаёмы мне змалку высокі, трохі с..гнуты гадамі чалавек. 17. Люблю ўсе колеры жыцця: каліў..міхаецца дзіця, калі, як маладосці сны, прыхо-дзяць галасы вясны. 18. Паходная песня з акопа ў..тавала, вяла на вышыніпа вёрстах крутых. 19. Між снегам і сонцам полем бя..концым насустрач ветру дзяўчына ідзе.

§ 10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах

10.1 У суфіксах назоўнікаў:

а) калі пры скланенні назоўніка галосная ў суфіксе выпадае, то пішацца -ак- , калі не выпадае, – -ык- (-чык- ), -ік- (-нік- ): замочак – замочк а, лужочак – лужочк а; ключык – ключык а, домік – домік а;

б) -ічк- (-ычк- ) пішацца ў назоўніках, утвораных ад слоў на -іц -а (-ыц- а): паліца – палічк а, сястрыца – сястрычк а.

У астатніх выпадках пішацца -ечк- , (-ачк- ): дзядзька – дзядзечк а, Маня – Манечк а, Коля – Колечк а, кошка – кошачк а.

Практыкаванне 16. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, абазначце суфіксы.

Кніж..чка, нож..к, руч..чка, матылёч..к, бабул..чка, Ван..чка, дубоч..к, стажоч..к, рукав..чка, Валодз..чка, званоч..к, вяргін..чка, Саш..чка, стуж..чка, зайч..к, Наташ..чка, трав..чка, вожыч..к, гузіч..к, узгорач..к, Тон..чка.

10.2 У суфіксах прыналежных прыметнікаў:

у суфіксах -еў-, -аў-, -оў-, -ёў- пішуцца літары е, а, о, ё ў адпаведнасці з правіламі правапісу галосных (гл.§ 1): дзядулеў , татулеў , Антосеў , Пецеў , братаў , мужаў , Рыгораў , Тамашоў , Васілёў .

Практыкаванне 17. Растлумачце правапіс ненаціскных галосных у суфіксах.

Алексееў, Ігнасёў, Міцева, Пецевы, князевы, Андрэевых, мядзведзеў, баброў, цесцеў, героеў, сланоў, Базылёў, Коласаў.

10.3 У суфіксах дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

а) суфіксальныя у, ю пішуцца ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў І спражэння[1] : піш-у ць – пішу чая, цягн-у ць – цягну чы, лапоч-у ць – лапочу чы, рашаю ць – рашаю чая, пазыча-ю ць – пазычаю чы; а, я – у ў дзеепрыметніках і дзеепрыслоўях, утвораных ад асноў дзеясловаў ІІ спражэння: гавора ць – гавора чая, бача ць – бача чы, узыходзя ць – узыходзя чая, гоня ць – гоня чы.

б) дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксам -н- , якія ўтвараюцца ад асноў інфінітыва на а, я , захоўваюць гэтыя галосныя ва ўсіх формах: паказа ць – паказа ны, засея ць – засея ны, развея ць – развея ны.

Ва ўсіх астатніх выпадках пішацца -ен- [2] : купіць – куплен ы білет.

Практыкаванне 18. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Складзіце сказы з 4 словазлучэннямі (на выбар).

Акрыл..ны перамогай, праве..ная грэчка, закле..нае акно, запавол..ная хада, мурав..ны склеп, падкле..ны ліст, пасе..нае жыта, перагародж..ная сцежка, заспако..ны чалавек, занядб..ны сад, разліне..ны сшытак, разве..ныя мары, расшчэпл..нае дрэва, накормл..ны кот, устрывож..ны звер, напо..ны водарам.

Практыкаванне 19. Ад дадзеных словазлучэнняў утварыце дзеепрыметнікі; складзіце словазлучэнні “назоўнік + дзеепрыметнік”, запішыце іх. Растлумачце напісанне суфіксаў дзеепрыметнікаў.

У з о р. Прачытаць (кніга) – прачытаная кніга, прывезці (дровы) – прывезеныя дровы.

Дагледзець (сад), загаіць (рана), зберагчы (скарб), вызваліць (зямля), схіліць (галіны), сказаць (словы), збудаваць (дом), запрэгчы (конь), асвятліць (горад), пачарнець (пні), пажаўцець (лісце), зжаць (жыта), збялець (твар), пашыць (адзенне), пасівець (валасы), выцерці (падлога), прыціхнуць (бяроза), стаміцца (чалавек), сагнуць (цвік), раскрыць (вокны), пасінець (далячынь), заслаць (ложак), зарасці (сцежка), паваліць (дрэва), абудзіць (прасторы), звезці (сена).

Практыкаванне 20. Ад дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі, запішыце словазлучэнні, вызначце суфіксы дзеепрыслоўяў.

У з о р . Косіць траву – косячы траву, радуюцца сустрэчы –- радуючы ся сустрэчы, зрабіў справу – зрабіўшы справу[3] .

Пад'язджаюць да лесу, гаворыць з братам, апранае паліто, залівае святлом, глядзяць убок, хутка ідуць, страсаюць з галін, спяваюць песні, сцелецца нізам, дружна смяюцца, выходзіць з двара, абараняюць Радзіму, мінае нас;

напрацаваліся за дзень, сустрэў сябра, раскінулі галлё, апранула паліто, разгарнуў паперку, узышлі на пагорак, дапісаў ліст.

§ 11. Правапіс галосных у некаторых канчатках

11.1 Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў залежыць ад характару асновы. У месным склоне адзіночнага ліку назоўнікі 1-га і 2-га скланенняў маюць канчаткі:

е – пры цвёрдай аснове: у кра і не , на дубе , у лесе ;

і –пры мяккай аснове: у лазн і , на пол і , на кан і ;

ы – пры зацвярдзелай аснове: на працы , на тракта ры , у шалашы [4] .

Заўвага. Адрознівайце напісанне слоў на дварэ (‛не ў хаце’) і на двары (‛каля будынка’): На дварэ холадна. – На двары валяліся паколатыя дровы.

Практыкаванне 21. Запішыце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце выбар канчаткаў.

Жняя, душа, ружа, зямля, гара, бой, хвоя, вышыня, сцежка, акно, агонь, рой, туман, лес, калідор, дом, пакой, канец, праспект, тэлефон, верасень, цела, насенне, палец, сад, край, стол, май, кут, мароз, хлеб, каменне, песня, асфальт, старшыня, суддзя, кніга, мора.

11.2 Напісанне ненаціскных склонавых канчаткаў прыметнікаў лягчэй за ўсё праверыць па пытаннях. Прааналізуйце табліцу, дзе даюцца канчаткі прыметнікаў з мяккай асновай.

Склон Пытанні Прыклады
Н. які? якая? якое? вялікі дом летняя ноч сіняе неба
Р. якога? якой? вялікага дома летняй ночы сіняга неба
Д. якому? якой? вялікаму дому летняй ночы сіняму небу
Т. якім? якой? вялікім домам летняй ноччу сінім небам
М. (аб) якім? якой? (аб) вялікім доме (аб) летняй ночы (у) сінім небе

Заўвага. Правапіс канчаткаў прыметнікаў у форме вінавальнага склону залежыць ад таго, да якога назоўніка ён дапасуецца (адушаўлёнага ці наадушаўлёнага): вялікі дом вялікага чалавека.

Прыметнікі множнага ліку ў назоўным склоне маюць канчаткі -ія, -ыя (якія?): вялікія , летнія , прыгожыя , вясёлыя .

Практыкаванне 22 . Дапішыце канчаткі прыметнікаў.

Бесклапотн.. сініцы, пах асенн.. лесу, леташн.. лісце, чырвон.. сыраежкі, гнутк.. лісічкі, трапятк.. ластаўкі, малюнкі асенн.. прыроды, сярэдн.. росту чалавек, вясёл.. агеньчыкі, стройн.. сосны, шум зялён.. прыбою, у сін.. хустцы, доўг.. ноччу, у бязмежн.. небе, шчыр.. душой, крытычн.. розум, ясн.. надвор'е, позн.. кветкай, ля цёпл.. матчын.. шчакі, маленьк.. хвалькі, спакойн.. і разважлів.. чалавек.

§ 12. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў

12.1 Праз злучок пішуцца прыслоўі:

а) з прыстаўкай абы- ці суфіксам -небудзь : абы -як, абы -куды, абы -дзе; як-небудзь , куды-небудзь , дзе-небудзь ;

б) утвораныя шляхам паўтарэння таго самага слова (з прыстаўкай або без яе): ціха-ціха, дзе-нідзе, мала-памалу, раз-пораз, ледзь-ледзь. Але : час ад часу, адзін на адзін і іншыя ўстойлівыя выразы;

в) з прыстаўкай па- :

1. на -ому, -аму, -яму, -му: па -старом у, па-сучаснаму , па-новаму , па -летняму , па -мойму ;

2. на -ску, -цку, а таксама : па -беларуску , па -брацку , па -дзіцячы , па-воўчы , па-мядзвежы ;

3. утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-чацвёртае.

Прыслоўі, у якія ўваходзяць словы што, сама, свое , пішуцца разам: што дзень, што ночы, што месяц, што лета, таксама , тамсама , свое часова, свое асабліва. (Параўн.: толькі што , пакуль што ).

сям-там, там-сям, туды-сюды

12.2 Усе астатнія прыслоўі пішуцца разам: ушчэнт, упершыню, звечара, узімку, мімаволі, направа, знізу, увачавідкі, дагэтуль, напярэдадні, неўзабаве, спрадвеку, паасобку, залетась, здаўна, навідавоку, напавер, наўздагон, неўпрыкмет, пазаўчора, спадыспаду, падыспадам, пароўну, уголас, уразнабой, урэшце, упоперак, спачатку і інш.

Практыкаванне 23. Растлумачце напісанне прыслоўяў.

Дапамагчы па-суседску, ісці паціху, зрабіць па-мойму, глянуць спадылба, разбураны дашчэнту, заклеены крыж-накрыж, убачыць ўпершыню, па-дамашняму ўтульна, падзяліць пароўну, наадрэз адмовіць, дзе-небудзь прысесці, паглядзець уніз, падоўгу не бачыцца, разысціся па-добраму, назаўжды ўдзячны, зрабіць абы-як, час ад часу ўспамінаць, адказаць па-беларуску, глянуць налева.

12.3 Ад прыслоўяў трэба адрозніваць назоўнікі з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна. Назоўнікі абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Параўнайце:

вярнуўся дахаты – падышлі да хаты (каго?) Петруся;

звярнулі ўбок – ішлі ў бок (чаго?) рэчкі;

сустрэліся ўдзеньу дзень (які?) асенні.

Некаторыя спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі вельмі блізкія да прыслоўяў, аднак пішуцца асобна. Іх напісанне трэба запомніць.

разбору зарэзу хаду налёту

без упынку да ўпаду на ляту з разбегу

толку адвалу памяць ходу

адзіночку ў меру віду

у абхват не пад сілу на жаль

абдымкі да смеху дзіва

без дай прычыны, пад вечар, усё роўна, усё адно, як след, але: якраз

Практыкаванне 24. Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне слоў разам або асобна.

І. Бегчы (на) уздагон, выцерці (на) суха, вывучыць (на) памяць, рабіць (па) новаму, ісці (па) ціху, (з) лёгку стаміцца, рабіць (як) след, азірацца (раз) пораз, схапіць (на) ляту, (па) дзіцячы непасрэдна, замяло (на) глуха, запомніць (на) заўсёды, (на) дзіва прыгожы, (па) летняму цёпла, паспець (як) раз на вячэру, бегчы (без) аглядкі, ліў (без) перастанку, (на) пярэдадні свята, крыкнуў (на) хаду, палюбіў (з) малку, ляжала (у) поперак, павярнуў (у) лева, бачыць (далёка) далёка, (па) мужчынску стрымана.

II. 1. Хмызняк паварочваў(у) бок, нават тpoxi кудысьці(на) зад. 2. Усе прыкметна спяшаліся, i, як Ляўчук (не) узабаве заўважыў, усе (на) сустрач яму, некуды (у) бок вакзала. 8. Дым (па) волі папоўз (у) гару. 4. Выехаць (на) зад (ад) разу не ўдалося: вагон маглі прычапіць (на) заўтра, дый то ( п ад) вечар. 5. Горы тут сыходзіліся (у) шчыльную. 6. (На) перадзе было цixa, недзе (з) воддаль (па) начному прыцішана скрыпеў драч. 7. Васіль быў чалавек (на) дзіва ўраўнаважаны i(па) вайсковаму спакойны. 8. Колькі б нам за жар-птушкаю (у) след нi ганяцца, а (усе) роўна прыблудзім (на) зад у сяло. 9. Мяне лёгка было зачапіць без (дай) прычыны. 10. (3) ранку неба было чыстае i яснае, яснасць стаяла доўга (у) дзень, але ( п ад) вечар проста (у) вачавідкі пачыналі пухнуць хмары. 11. Звярнуўшы (на) бок, яна прыпыняецца (як) раз на той ручаіне. 12. (У) рэшце я (па) ціху абагнаў Васіля. 13. Данік заплакаў не (у) голас, а (па) мужчынску цixa.

III. (У) зiмкy рака іншая. Яе (на) глуха забівае снегам. Снег (у) сюды. У гэтым белым свеце (многа) многа цікавага. Зацішна ў рацэ, кожнаму звяру прытулак. Асцярожна прыходзілі(у) начы пажывіцца крушынай зайцы. Яны стаялі стаўпкамі, (па) малу грызлі кару.

Крыху (у) бок ад зайцавага следу лёг чоткі роўны след:лапа за лапу. Гэта (па) цixy падкрадвалася лісіца. Вось тутяна (да) волі доўга чакала, пакуль заяц (не) асцярожна падыдзе бліжэй.

(Так) сама мышыная сцежка дробных слядкоў(на) цянькі прашыла раку ад берага да берага. А (з) боку гэтагаследу – двайны след: тхор імкнуўся след (у) след за мышшу.

(На) пераходзе глыбокі грузны след воўка. Ён меў на ўвазе ўcix(ад) разу: iліс, i зайцоў, i, магчыма, меркаваў падысці рэчышчам пад ферму, (ад) куль (без) перастанку даносіццабляянне ягнят.

Цікава (што) дзень назіраць за прыродай.

Паводле Э. Самуйлёнка.

§ 1 3 . Права пі с складаных сло ў

13.1 Складаныя назоўнікі пішуцца разам:

а) са злучальнай галоснай: жывёла гадоўля, края від, лета піс, нова будоўля;

б) з першай іншамоўнай часткай тыпу: аэра клуб, аўта база, мікра клімат, метэа зводка, фота хроніка, мота крос i г. д.

фатаграфія, матацыкл

в) агульныя назоўнікі з na ў- ( no ў-) : паў яблыка, паў горада, поў дзень;

г) утвораныя ад лічэбніка з назоўнікам: шасцідзёнка, чатырохкутнік; а таксама з першай часткай многа-, шмат-, мала- : мала вядомы, шмат баковы;

д) складанаскарочаныя словы: пед інс тытут, медработн і к.

Складаныя назоўнікіпішуцца праз злучок:

а) без злучальнай галоснай: сосны-прыгажу ні , дом-музей, школа- ін тэрнат, тэлефон-а ў тамат;

б) назвы палітычных партый iix прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя, сацыял-рэвалюцыянер;

в) уласныя назоўнікі з na ў - : na ў - Беларус і , па ў - Е ў ропы;

г) некаторыя састаўныя ўласныя назоўнікі: Дун ін -Марц ін кев іч , Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок. Але : Наваполацк, Навагрудак.

Практыкаванне 25 . Растлумачце правапіс назоўнікаў. Звярніце ўвагу на напісанне выдзеленых літар.

Ахвярапрынашэ нне, мангола-татары, пісь меннік-прапаведнік, трохкутнік, проціпастаўленн е, даля гляды, до браахвотнік, чырво наармеец, Алма-Ата, ваенн апалонн ы, мікрараё н, паў краіны, сацыял-рэ фармізм, дубы-ве ліканы, фотакарэ спандэнт, Салтыкоў-Шч адрын, паўгода, плашч-палатка, Неміровіч-Данчанка, медсанбат, папараць-кветка, санінструктар, ва дасховішча, сцеж кі-дарож кі, нацыя нал-сацыя лізм, васьмiгpaннiк, пaў-Мінска.

13.2 Разам пішуцца складаныя прыметнікі:

а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: наваполацкі, параходны, салігорскі, летапісны;

б) утвораныя са словазлучэнняў:

"назоўнік + прыметнік" — сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка), правабярэжны (правы бераг); паўночнаславянскі (паўночныя славяне);

"назоўнік + лічэбнік": трохгадовы (тры гады), двухпавярховы (два пaвepxi), аднагодкі (адзін год);

"назоўнік + займеннік": іншамоўны (iншая мова).

1 3 .3 Праз злучок пішуцца складаныя прыметнікі:

а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок: сацыял-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, буда-кашалёўскі;

б) утвораныя ад двух i трох раўнапраўных прыметнікаў (можна ўставіць злучнік і ): беларуска-рускі слоўнік (беларускі ipycкі), грамадска-палітычная дзейнасць (грамадская i палітычная), кісла-салодкі яблык (кіслы i салодкі);

в)якія абазначаюць колер: светла-блак іт ны, чырна- c ін i ;

г) словы па ў ночна-заход ні , па ў днёва-заход ні , па ў ночна- ў сходн і , па ў днёва- ў сход ні .

За ў вага. Усе астатнія прыметнікі, ягая ўтвораны з дзвюх ці больш асноўi не падыходзяць нi пад адно з прыведзеных правіл, пішуцца праз злучок, напрылад:люстрана-гладкая рака, сл іп уча-белыя абло кі .

Заходне-Сібірская нізіна, Усходне-Еўрапейская раўніна

Ад прыметнікаў, у склад якіх уваходзіць прыслоўе, трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўяў i прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), якія пішуцца асобна:

дробнабуржуазная газета дробна паколатыя дровы
(дробная буржуазія)(паколатыя (як?) дробна)

гладк а ствольное ружжо гладка паголены твар

(гладкі ствол)(паголены (як?) гладка)

13.4 Часам сінонімы-дзеясловы ўтвараюць асобыя складаныя словы i пішуцца праз злучок: жыў-быў, паіць-карміць, думаць-гадаць. Іх трэба адрозніваць ад аднародных выказнікаў, паміж якімі ставіцца коска. Haпicaннe такіх слоў перадаецца інтанацыяй. Параўнайце:

Лаза зялёная жаліцца-шуміць. — Лаза зялёная жаліцца, шуміць.

Бацькі яго пояць-кормяць. — Бацькі яго пояць, кормяць.

Практыкаванне 26 . Спішыце, раскрыйце дужкі.

(Дзесяці) павярховы, (глыбока) даследаваны, (цёмна) шэры, (грунтоўна) прадуманы, (паўночна) заходні, (маркотна) журботны, (мала) вядомы, (часова) прызначаны, (бела) грывы, (цёмна) русы, (адмыслова) зробленыя, (чыста) вымыты, (паўднёва) усходні, (штучна) утвораны, (літаратурна) мастацкі, (бледна) жоўты, (руса) валосы, (смугла) твары, (прыгожа) аформлены, (фізіка) матэматычны, (глыбока) паважаны, (асабліва) прыгожы, (ружавата) чырвоны, (прынцыпова) новы падыход, (урачыста) узнёслы тон, (шмат) баковы дагавор, (рана) узаранае поле, (спрадвечна) беларускія словы, (адкрыта) здзеклівая ўсмешка, (паўднёва) славянскія народы, (глуха) нямы чалавек, (агульна) народная задача, (сардэчна) сасудзістыя захворванні, (горка) салёная вада, (цёмна) бэзавы колер, (празрыста) сіняе неба, (века) помныя дні, (ярка) рыжы хвост, (заходне) еўрапейскі, (усходне) славянскі.

§1 4 . Ужыванне i правапіс час ціц не, ні

14.1 Ужыванне часціцне, ні

 

 

 

Значэнне часціцы не Калі ўжываецца Прыклады
Адмаўленне Калі знаходзіцца пры выказніку

1 . 3 к асою пагоды не чак аюць.

2. Служба не дружба.

3 . Г эта не чорны колер.

Сцвярджэнне Не + магчы + не + інфінітыў

1. 3 yci м гэтым мы не можам не па гадзіцца.

2. Я не мог не сказаць .

У рытарычных сказах* Каму не в ядома імя асвет ніка Францыска Скарыны?
Значэнне часціцы ні Калі ўжываецца Прыклады
Узмацняе адмаўленне Не (няма, нельга, няможна) + ні 1 . Нельга спын іцца н i на х віліну. 2. На вул іцы н i душы (маецца на ўвазе няма нi душы).
Узмацняе сцвярджэнне Што (б) ні , хто (б) ні , як (бы) н i , куды (б) н i , дзе (б) н i i інш. 1 . Дзе н i пойдз еш, пес ні кружаць роем. 2. Куды н i глянь ус ё бялютка . (Не блытайце з рытарычнымі сказамі.)